Частка сталічнай плошчы Бангалор адыдзе да Расеі


Беларускія дэпутаты ратыфікавалі дакумент наконт абмену зямельнымі надзеламі з Расеяй.

Палата прадстаўнікоў прыняла сёння закон, паводле якога расейскаму боку перадалі ў арэнду на 49 гадоў надзелы ў Менску «на праспекце Незалежнасці, на плошчы Бангалор, у раёне Менскага мора і гэтак далей», падае дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Беларускі бок, у сваю чаргу, атрымае на 49 гадоў надзелы ў пасёлку Майкоп і ў горадзе Сочы ў Краснадарскім краі. Беларусь ужо асвойвае перададзеную тэрыторыю, пабудаваўшы там гасцініцу. Плануецца ўзвесці там аб’екты, дзе магла б жыць спартовая дэлегацыя Беларусі на зімовай Алімпіядзе ў 2014 годзе.

Цікава, што да Расеі мае адыйсці ўчастак ля плошчы Бангалор, на якую ўлады Беларусі звычайна скіроўваюць шэсці апазіцыі, не даючы дазволу на дэманстрацыі ў цэнтры сталіцы. Выходзіць, цяпер акцыі беларускіх апазіцыянераў будуць праходзіць ля «расейскага кавалку зямлі» ў Беларусі.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў