Як выглядала «Купальская ноч у Купалавым доме»?


КДзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў Менску прапанаваў сваім наведнікам адшукаць чароўную кветку папараці ды сустрэць разам Купальскую ноч у Купалавым доме.

24 чэрвеня ў экспазіцыйных залах музею і тэрыторыі парку адбылася гульня-віктарына «У пошуках папараць-кветкі», а таксама акцыя «Спеўнае поле», дзе заспяваць ва ўнісон з майстрамі – фальклорным гуртом «Guda» – мог кожны ахвотны.

Падрабязнасці падрыхтоўкі да «Спеўнага поля» – у архіўным відэаматэрыяле «Агляду падзеяў культуры».{movie}Архіўнае выданне “Агляду падзеяў культуры” пра пыдрыхтоўку да “Спеўнага поля”|right|11328{/movie}

Падчас вечарыны наведнікаў чакалі абрадавыя купальскія песні, карагоды, майстар-класы старадаўніх беларускіх танцаў ад Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, выступленне тэатру танцу «Адлюстраванні» («ОтражениЯ»), містычная дзея паводле твору Уладзіміра Караткевіча «Калыска чатырох чараўніц» у выкананні тэатру лялек «Дом сонца».

Завершыла вечарыну лазернае шоу «І мнагацветныя акружаць нас вясёлкі…».

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў