Макея будуць пушчаць у Еўропу, пакуль ён займае пасаду міністра замежных справаў


Разам з гэтым у апублікаваным сёння рашэнні Рады Еўразвязу падкрэсліваецца, што рашэнне можа быць перагледжанае, «у выпадку, калі Рада ЕЗ палічыць, што пастаўленыя мэты не былі дасягнутыя».

Якія мэты перад сабою ставіць Рада ЕЗ, не пазначаецца, аднак, хутчэй за ўсё, для пачатку еўрапейскія палітыкі хацелі б бачыць Макея на віленскім саміце краінаў-удзельніц «Усходняга партнёрства». Праўда, Менск уяўляе міт крыху інакш і чакае запрашэння на імя Аляксандра Лукашэнкі, а не Макея.

«Рада спрашчае дыпламатычныя кантакты паміж ЕЗ і Беларуссю, – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Рады ЕЗ. – Каб палегчыць кантакты, Рада сёння прыпыніла забарону на ўезд для беларускага міністра замежных справаў Уладзіміра Макея. Макей застаецца ў спісе асобаў, у дачыненні якіх дзеяць абмежавальныя захады, але візавыя санкцыі ў дачыненні яго выкарыстоўвацца не будуць».

Уладзіміра Макея ўнеслі ў чорны спіс ЕЗ у студзені 2011 года як кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, які мае дачыненне да жорсткага разгону акцыі пратэсту 19 снежні 2010 года і наступнага пераследу актывістаў апазіцыі.

У.Ш., belsat.eu

Стужка навінаў