Вычварныя арт-аб’екты з фестывалю «Мамант» выйшлі на вуліцу сталіцы.


Не мае ніякага сэнсу разглядаць гэтыя ўборы як адзенне. Гэта – арт-аб’екты: ад беларускага вытворцы – беларускаму гледачу. Прадстаўленыя на ХІІ фестывалі авангарднага мастацтва «Мамант».

Сёлета галоўнаю пляцоўкаю для конкурснага паказу, прагляду фэшн-відэа ды ўзнагароджанняў стала сцэна Музычнага тэатру. Галоўная ўзнагарода конкурсу дасталася дызайнерцы Алене Каляснікавай за калекцыю «Душа даспеху». Пасля сафітаў і сцэнаў у нядзелю некаторыя арт-аб’екты пакінулі залы ды грымёрныя і пайшлі ў народ – карнавалам на вуліцу Карла Маркса.
{movie}Агляд падзеяў культуры (17.06.2013)|right|11205{/movie}
«У нас практычна ўсе калекцыі іншагароднія», – кажа прадзюсар фестывалю «Мамант» Юрый Будзько. – Таму мы не змаглі так зрабіць, каб яны засталіся ў Менску яшчэ на дзень. У суботу было вельмі файна, вельмі прыгожае шоу. Але ж мы будзем паўтарацца, можа, атрымаецца стварыць традыцыю».

Авангардная мода ўпісалася ў атмасферу творчасці ды свабоды, якая цягам усяго лета пануе на пешаходнай артэрыі сэрца Менску.

Іншыя тэмы: Чарговая джазавая субота сабрала поўны пляц Волі аматараў вольнай музыкі. Павел Харланчук паказаў спектакль супраць спаронаў на вялікай сцэне. Па Менску праехаўся трамвай у рэтра-футурыстычным стылі, напоўнены музыкаю і аматарамі стымпанк-руху.

Адэля Дубавец, belsat.eu

Стужка навінаў