“Лукашэнка не на тым баку гісторыі”


– заявіў сенатар Джон МакКейн на сустрэчы са студэнтамі ЕГУ

«Адным з вашых пытанняў было пытанне, што мы думаем пра Лукашэнку. Я думаю, што ён бязлітасны, жорсткі, брутальны тыран, які насамрэч не на тым баку гісторыі. Рана ці позна, я думаю, беларусы змогуць скарыстаць асноватворныя правы, якія гарантуюцца натуральным чынам усім. Падзеі, якія мы назіраем на Блізкім Усходзе, да прыкладу, у Егіпце, іншых краінах свету, вельмі небяспечныя, але яны таксама паказваюць, што ніводная дзяржава не можа выстаяць, калі не дае грамадзянам асноватворных правоў. Гэтак сама, як і грамадзяне Латвіі ды Эстоніі зрабілі ў 1990-м, зробяць і грамадзяне Беларусі – даб’юцца сваіх правоў. І гэта ўжо вашае заданне», – адказаў МакКейн на пытанне аднаго са студэнтаў.

Дэлегацыя амерыканскіх кангрэсменаў сустрэлася таксама з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайце, якая заявіла, што Літва далучаецца да візавых санкцыяў Еўразвязу і палегчыць візавы рэжым для беларусаў.

Belsat.eu
https://youtu.be/w0gZ_9rFZS4

Глядзі таксама
Каментары