Начальства кажа пра інтэлектуальны элемент «Белагра-2013»: «Разумная карова, разумная ферма…»


“Напэўна, самая галоўная адметная рыса гэтай выставы – высокі інтэлектуальны складнік. Думаю, на выставе вы будзеце часта чуць такія выразы, як “разумная карова”, “разумная ферма”, “разумная машына”, – заявіў старшыня Менскага аблвыканкаму Барыс Батура.

{movie}Начальства кажа пра інтэлектуальны элемент «Белагра-2013» |right|11043{/movie}

Галава Менскай вобласці ўдзельнічаў у адкрыцці другой пляцоўкі сельскагаспадарчай выставы “Белагра-2013” ў ААТ “Гастэлаўскае” пад Менскам. Падчас сваёй прамовы чыноўнік з гонарам выказаўся пра інтэлектуальны бок сёлетняй імпрэзы, аднёсшы, праўда, да ўладальнікаў інтэлекту чамусьці толькі кароваў, фермы і машыны.

На самой жа выставе сёлета можна пабачыць трансгенных козаў, у малаку якіх ёсць чалавечы бялок лактаферын, новыя мадэлі сельскагаспадарчай тэхнікі, пудзіла ваўка з печывам у кошыку, “арыю яйцаклеткі з оперы “Штучнае асемяненне” ды металічных герояў галівудскіх фільмаў, зробленых рукамі беларускіх майстроў.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў