Гурт з песняю пра птушкафабрыку гатовы на «Еўрабачанне» (Відэа)


Вакальная група “Верацень” прываблівала слухачоў на міжнароднай выставе “Белагра-2013” фірмоваю песняю птушкафабрыкі “Дружба” Баранавіцкага раёну.

Сёлетняя выстава ўжо 23-я і праходзіць на дэманстрацыйным полі сельскагаспадарчага прадпрыемства “Гастэлаўскае” ў Менскім раёне.

{movie}Гурт з песняю пра птушкафабрыку гатовы на «Еўрабачанне» |right|11038{/movie}

Акрамя насычанай дзелавой праграмы наведнікам прапаноўваюць цэлы шэраг практычных дэманстрацыяў, прэзентацыяў, экскурсіяў і конкурсаў. У гандлёвым мястэчку адбываюцца дэгустацыі ежы, а гасцей імпрэзы бавяць самадзейныя творчыя калектывы.

Зоркамі імпрэзы сталі спевакі гурта “Верацень” з Баранавіцкага раёну. Фірмовая песня птушкафабрыкі “Дружба” ў іхным выкананні так захапіла слухачоў, што нехта прапанаваў вылучыць самадзейных артыстаў на чарговае “Еўрабачанне”. “Месца ў першай дзясятцы – гарантаванае”, – ацанілі наведнікі выступ “Вераценя”.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў