У Гомлі над зямлёю лёталі паветраныя змеі (Фота)


У майстэрстве на найлепшае запусканне змея спаборнічалі вучні школаў і ўстановаў Гомлю. Далучыліся і сем’і. Імпрэзу прымеркавалі да Міжнароднага дня абароны дзяцей.

У спаборніцтвах узялі ўдзел больш за 20 дзяцей. Удзельнікі мусілі былі мець паветранага змея ўласнага ці заводскага вырабу і леер, даўжынёю не меншаю за 50 м. Уладальнікі самых прыгожых змеяў, а таксама тыя, хто змог даўжэй за іншых пратрымаць іх у паветры, атрымалі прызы – пачастункі і вучэбныя дапаможнікі.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў