«Песняры» спяваюць песню «Курапаты» на фоне шэсця БНФ (Відэа)


“Скорбный крест метнулся до небес. / Куропаты, Куропаты! / Этот жуткий, этот страшный лес. / Куропаты, Куропаты! /Прикоснитесь совестью к кресту, / Поклонитесь каждому листку!” – гэтыя словы гучаць зусім не ва ўнісон з дзеяннямі ўладаў.

Прэм’ера песні адбылася ў 1990 годзе, падчас яе выканання на сцэне паказвалі відэакадры з легендарных шэсцяў на Дзяды ў 1988-1989-м. Вершы напісаў паэт і кампазітар Мікалай Траццякоў, музыку – кампазітар Ігар Лучанок, на творчым вечары якога яна гучала.
{movie}Прэм’ера песні “Курапаты” ў 1990-м годзе|right|10894{/movie}
Дарэчы, Мікалай Траццякоў (сёння яго ўжо няма ў жывых) вядомы тым, што ў 1998-м трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса дзякуючы 15-гадзіннаму канцэрту без перапынкаў, на якім выканаў 226 уласных песень. Праз два гады ён выдаў цэлы альбом з гімнамі ўсіх раёнаў Менску, а таксама з гімнамі некаторых нашых прадпрыемстваў і кавярняў. Захаваўся запіс афіцыйнага канцэрту ў гонар Дня Незалежнасці 1994 года (пасля абрання прэзідэнтам Аляксандра Лукашэнкі), дзе Траццякоў крычыць “Жыве Беларусь!” і натоўп адказвае яму.
{movie}Аўтар вершаў да песні “Курапаты” Мікалай Траццякоў крычыць “Жыве Беларусь!” на афіцыйным Дні незалежнасці (1994 год)|right|10895{/movie}
“Курапаты” ўвайшлі ў анталогію ансамблю “Песняры”, выдадзенай на дзесяці дысках (дыск 7). Ёсць песня і ў калекцыі твораў ансамблю, якая выйшла ў 2006 годзе. Два mp3-дыскі тады выдаў у Маскве незалежны расейскі лэйбл “Moroz Records”. Песня “Курапаты” ўвайшла ў другую частку зборніка, у альбом “Белоруссия”.

Кампанію заснаваў у 1992 годзе Аляксандр Марозаў, які яшчэ ў савецкія часы нелегальна распаўсюджваў альбомы айчынных рокераў. За гэты час выйшла больш за 700 альбомаў, сярод іх – вялікія калекцыі Уладзіміра Высоцкага і гурта “Кино” (на выданне яго альбомаў фірма мае эксклюзіўныя правы).

Аліна Кашкевіч, belsat.eu
https://youtu.be/Bz6coCF5GC4

Глядзі таксама
Каментары