«Выпадковы мільянер» вярнуў грошы ў абменнік


Мужчына, які праз памылку касіркі атрымаў у абменніку суму ў 10 разоў большую, чымся мусіў, добраахвотна аддаў грошы.

Мужчына 18 траўня мяняў $ 2300, але касірка памылілася і выдала яму ў беларускіх рублях суму, быццам ён здаваў $ 23000. Менская міліцыя і банк абвесцілі ўзнагароду за інфармацыю пра гэтую асобу, а таксама прасілі яго добраахвотна вярнуць “лішнія” грошы. У інтэрнэце апублікавалі кадры з камеры відэаназірання, на якіх бачны твар кліента абменнага пункту.

Мужчына сам вырашыў вярнуць грошы. Ён паведаміў міліцыянтам, што пазнаў сябе на відэа і да таго ж яму тэлефанавалі шмат знаёмых з гэтай нагоды.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары