У берасцейскіх сокалаў з’явіліся птушаняты!


Птушанят ды іх бацькоў можна пабачыць у рэальным часе дзякуючы ўсталяванай ля гнязда ўэб-камеры.

Камера працуе ўдзень і ўначы. Назіраць за сокаламі можна, дзякуючы грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», якая ўжо не першы раз зарганізавала такую інтэрнэт-трансляцыю.

За тры гады такіх трансляцыяў з гнязда сокалаў-пустэльгаў, што жывуць на адным са шматпавярховых дамоў у Берасці, птушаняты з’яўляліся ўжо некалькі разоў: у 2010 г. за 23 гадзіны вылупілася 5 сакалятаў; у 2011-м – шостае з’явілася на чацвёрты дзень пасля з’яўлення першага. А летась працэс вылуплення прайшоў за тры дні – 6 пестуноў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў