У адміністрацыі Лукашэнкі патлумачылі, чаму з шыльдаў прыбяруць беларускую лацінку


Прыбраць лацінку ў найменні вуліц і тапаграфічных аб’ектаў плануюць да канца года. Такое даручэнне ўраду даў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе кіраўнік ягонай адміністрацыі Ігар Сергеенка, піша БелТА.

Шыльды з беларускай лацінкай.
Фота: newgrodno.by

У назвах вуліц і тапаграфічных аб’ектаў будуць выкарыстоўвацца толькі дзяржаўныя мовы – беларускую і расейскую.

«Гэтую работу плануецца завяршыць да канца года. Адпаведныя мерапрыемствы праводзяцца. Гэтае пытанне ўзнімалі многія неабыякавыя грамадзяне, якія ў лацінізацыі беларускай мовы ўбачылі навязванне заходніх ліберальных каштоўнасцяў і культурных традыцыяў», – сказаў Ігар Сергеенка.

Спрэчкі вакол беларускай лацінкі на табліцах і ў транспарце разгарэліся ў канцы мінулага года з падачы праўладных актывістаў, у тым ліку з боку «інфаспецназоўкі» Вольгі Бондаравай. На пачатку гэтага года ўжо беларускія чыноўнікі выступілі супраць выкарыстання беларускай лацінкі ў транслітарацыі на паказальніках вуліц і ў грамадскім транспарце ў Беларусі. Той жа кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка тлумачыў адмову ад лацінкі нібыта неабходнасцю спыніць прасоўванне «чужых пісьмовых традыцый і культурных каштоўнасцяў».

Падвойны варыянт напісання з’явіўся на вуліцах Менску ў 2014 годзе, спецыяльна да чэмпіянату свету па хакеі, калі ў краіну прыязджала шмат замежнікаў.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў