Галоўны доктар Цэнтру здароўя: Спакусаў шмат, але трэба ім супрацьстаяць


Нярадасная навіна для курцоў. Міністэрства аховы здароўя прапаноўвае забараніць паленне ўва ўсіх грамадскіх месцах. Напрыканцы траўня мае распачацца публічнае абмеркаванне праекту.

Аднак законапраект Міністэрства здароўя быў занадта радыкальны, і сёлета яго не ўлучылі ў план разгляду ва ўрадзе. Ён стаіць у спісах толькі на наступны год. Чыноўнікі кажуць, што новы праект падыходзіць да забаронаў не менш востра. Ужо неўзабаве яго выкладуць у інтэрнэт. Лекары б’юць трывогу і гавораць, што паляць больш за траціну беларусаў.
{movie}”Гарачы каментар”: Іван Тарашкевіч пра забарону палення |right|10711{/movie}
Забарона на курэнне ў публічных месцах – гэта не агрэсія на курыльшчыкаў, падкрэсліў галоўны доктар сталічнага Цэнтру здароўя Іван Тарашкевіч. Паводле лекара, толькі акрэсляць правілы, дзе і як паліць.

Сама ж забарона паліць мусіць абараніць тых, хто несправядліва пакутуе ад тытунёвага дыму. «Калі мы не палім, то чаму мы мусім труціцца і душыцца, атрымліваць шкодныя дозы нікаціну, калі наш арганізм не прывык да гэтага? Навошта нам прыходзіць і мучыцца, ды каб ад нашай вопратка смярдзела невядома чым?» – ставіць наступныя пытанні спадар Тарашкевіч.

Паводле госця «Гарачага каментара», у сучасным свеце асабліва моладзь падвяргаецца разнастайным спакусам: ад тытуню да наркотыкаў. Задача ж усіх людзей, асабліва бацькоў, – тлумачыць маладым пра шкоднасць гэтых рэчываў.

МЯ, belsat.eu
https://youtu.be/5eNQULFXU20

Глядзі таксама
Каментары