Анджэліна Джалі на «Белсаце»: па-беларуску і з грудзямі


Амерыканская акторка выдалілі малочныя залозы праз пагрозу раку. Пра гэта яна вырашыла распавесці ў калонцы «Мой медычны выбар» у газеце «The New York Times», каб прыцягнуць увагу жанчын да здароўя.

Паводле яе, дактары сцвердзілі, што імавернасць раку малочнай залозы ў яе складае 87 %, а раку яечнікаў – 50. Праз гэтую ж хваробу ва ўзросце 56 гадоў памерла маці акторкі. З увагі да гэтай прычыны акторка рашылася на аперацыю.

Замест грудзей ёй уставілі імпланты, і Джалі кажа, што наступстваў умяшальніцтва амаль не бачна. Яна напісала калонку, каб пераканаць жанчын: што б ні здарылася, заўсёды ёсць выйсце.

Акторка падзякавала свайму партнёру Брэду Піту за каханне і падтрыманне. А ў нядзелю а 22:45 на «Белсаце» вы зможаце ўбачыць фільм, з якога гэтае каханне і пачалося. У «Сямейцы Смітаў» («Mr. and Mrs. Smith») Анджаліна Джалі і Брэд Піт размаўляюць па-беларуску.
{movie}Сюжэт “Аб’ектыву” пра Анджаліну Джалі|right|10687{/movie}
АК, belsat.eu
https://youtu.be/f4Lt5x7Ym4Q

Глядзі таксама
Каментары