Больш давяраеце прыватнай ці дзяржаўнай медыцыне?


У справе смерці 25-гадовай дзяўчыны ў медцэнтры “Экамедсервіс” учора затрымалі пяцярых дактароў установы. Ужо цяпер вядома, што цэнтр перададуць Міністэрству аховы здароўя.

Пакуль яшчэ не вядомыя дакладныя акалічнасці смерці пацыенткі, аднак, хутчэй за ўсё, мела месца працоўная нядбайнасць. Следчы камітэт прыйшоў да высновы, што апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх быў адрамантаваны адразу ж пасля аперацыі. Узятыя дэталі дазваляюць зрабіць выснову, што падчас аперацыі ён мог быць пашкоджаны ды функцыянаваць няправільна.

“Белсат” запытаўся ў жыхароў Пінску: ці давяраюць яны прыватным клінікам або ўсё ж такі больш надзейнымі падаюцца дзяржаўныя ўстановы?
{movie}Больш давяраеце прыватнай ці дзяржаўнай медыцыне?|right|10528{/movie}
Падрабязнасці ў відэаматэрыяле.

У.Ш., belsat.eu
https://youtu.be/of6Veh5sl_4

Глядзі таксама
Каментары