Латышонак: Скасаванне ВКЛ не мела для беларусаў ніякага значэння


Сойм Рэчы Паспалітай 3-га траўня 1791 года зацвердзіў 1-ую ў Еўропе і 2-ую ў свеце пасля амерыканскай Канстытуцыю, якая ператварала канфедэрацыю Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага ў цэнтралізаваную краіну. Гэта не ўратавала Рэч Паспалітую, памяць пра Канстытуцыю 3-га траўня дагэтуль жывая сярод палякаў. Гэтая Канстытуцыя даўно сталася для нашых суседзяў патрыятычным узорам дзяржаўнасці.
{movie}”Гарачы каментар”: Латышонак пра польскую Канстытуцыю 3 траўня |right|10513{/movie}
Доктар гістарычных навук і дзеяч беларускага руху з Падляшша Алег Латышонак падкрэсліў, што для ягонага бацькі Дзень Канстытуцыі 3-га траўня быў днём жалобы, бо ў гэты дзень скасавалі ВКЛ. Навуковец, аднак, мяркуе, што беларускі народ, падзелены пад канец XVIII стагоддзя паміж Польшчаю і Расеяй, не меў патрэбы ў Вялікім Княстве Літоўскім: “Скасаванне ВКЛ і замена яго ў правінцыю Польшчы для беларусаў на той момант не мела ніякага значэння, а для палякаў мела вялізнае, бо яны спрабавалі збудаваць моцную еўрапейскую дзяржаву”.

Для падзеленых паміж 2-ма краінамі беларусаў на той час было больш важным, каб хтосьці аб’яднаў беларускія землі, мяркуе адмысловец.

Канстытуцыя 3-га траўня азначала дзяржаўны пераварот, адзначыў гісторык. Гэты чын быў падтрыманы сталічнай шляхтаю, а правінцыя распачала бунт ды паклікала на дапамогу Расею. Прадстаўнікі Вялікага Княства Літоўскага, дадаў спадар Латышонак, далучыліся акурат да антыканстытуцыйнага руху.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

https://youtu.be/opZS7Xz03JI

Глядзі таксама
Каментары