Аляксанда і Канстанцін прэзентавалі «дарожны» альбом


Алег Хаменка ў якасці канферансье – і лагодная шматінструментальная музычная плынь. Гэткі быў учорашні канцэрт у межах праекту «Жывы Тузін». Героем вечара стаў вядомы дуэт Аляксандра і Канстанцін, якія на другую частку імпрэзы прыхавалі прэзентацыю новага альбому пад дарожнаю назваю «М1».

{movie}Агляд падзеяў культуры (02.05.2013) |right|10491{/movie}

Але папярэднічалі дуэту музыкі з гурта «БарЖоМі» – барысаўска-жодзінска-менскі калектыў, які звычайна працуе ў студыі, а не на сцэне, і плануе выдаць чацвёртую кружэлку. Аляксандра і Канстанцін на сцэну выйшлі ў пашыраным складзе, далі рамантычны канцэрт, у тым ліку выканалі і старыя гіты – напрыклад, народнае рэгі «Дзе была вуціца».

«Тут фолк, спляценне нейкае… Мы завем гэты стыль «этна-ф’южн», калі народныя мелодыі спалучаюцца з сучаснымі рытмамі, – адзначае спявачка Аляксандра Кірсанава. – Тут элементы і джазу, і кантры».

Іншыя тэмы: Альманах сучаснага мастацтва «pARTisan» адзначыў сваё 10-годдзе. Забаўляльны парк «Dreamland» адкрыў сезон капаэйраю пад гук барабанаў. Фестываль сучаснага мастацтва «Дах» адкрыў другое крыло, адведзенае пад музыку і перформанс.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў