Андрэй Ягораў: апазіцыя не ў стане сказаць, чаго яна хоча ад дыялогу


Дыялог Еўропы з рэжымам Лукашэнкі можа цягнуцца гадамі і зусім не азначае, што Беларусь будзе набліжацца да дэмакратыі, рэформаў і мадэрнізацыі. У праграме “Два на Два” – гутарка пра тое, як можа выглядаць дыялог карінаў Захаду і Беларусі і якія можа мець вынікі.

{movie}Андрэй Ягораў: Палітычная апазіцыя не ў стане сказаць, чаго яна хоча ад дыялогу з Еўропай |right|10483{/movie}

Палітычная апазіцыя, недзяржаўныя арганізацыі дагэтуль не могуць уцямна агучыць, навошта распачынаць дыялог, якая яго мэта і якімі маюць быць крытэры эфектыўнасці перамоваў Еўропы з Лукашэнкам. Чаму цяперашні дыялог усё больш выклікае адчуванне дэжавю, і ці не скончыцца ён адным махам падзеямі 2010 года, калі вялікую колькасць беларусаў збілі, зрэпрэсавалі, асудзілі?

У “Два на Два” шэф-рэдактарка “Народнай Волі” Святлана Калінкіна і дырэктар Цэнтру еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў. Глядзіце ў эфіры “Белсату” 5 траўня а 21:00, а неўзабаве – у архіве праграмаў.

МЛ, belsat.eu
https://youtu.be/player_embedded&v

Глядзі таксама
Каментары