Патрабаванні працоўных да ўладаў на Першамай


Трэба змяніць усе ўлады, а дапусціць да кіраўніцтва разумных, мяркуе адзін з апытаных.

Свята 1 траўня ўзнікла як дзень салідарнасці з працоўнымі ЗША і Канады, якія ў 1886 годзе правялі серыю мітынгаў і дэманстрацыяў, патрабуючы ўвядзення 8-гадзіннага працоўнага дня. Сёлета прадстаўнікі беларускай апазіцыі ды незалежных прафзвязаў абвінавацілі ўладаў у тым, што тыя канчаткова выпусташылі змест свята 1 траўня – з Міжнароднага дня салідарнасці працоўных беларускае кіраўніцтва ператварыла яго ў гэтакае “свята вясны ды працы”, у чарговы безаблічны “чырвоны дзень календара”, гаворыцца ў адпаведнай заяве.
{movie}Апытанне: Чаго на Першамай патрабуюць працоўныя ад уладаў? |right|10473{/movie}
Карэспандэнты “Белсату” запыталі працоўных, якія бралі ўдзел у афіцыйных імпрэзах з нагоды свята, чаго б яны хацелі на дадзены момант ад кіраўніцтва краіны. Большасць запытаных выказалася пра павышэнне заробку. Некаторыя казалі, што чалавек мусіць сам дбаць пра сябе, а не звяртацца па ахову сваіх правоў да дзяржавы. Прагучаў голас і пра неабходнасць змены ўсёй кіроўнай сістэмы Беларусі.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu
https://youtu.be/uAlk-xpOT_4

Глядзі таксама
Каментары