У Горадні адбыўся першы паэтычны слэм, у якім бралі ўдзел восем паэтаў, у тым ліку і вядоўца «Белсату» Валер Руселік. Нашага калегу публіка абрала пераможцам!
{movie}Валер Руселік. Наташа.|right|10374{/movie}
Першы гарадзенскі паэтычны слэм «Вясна. Кахай па-гарадзенску!» прайшоў у галерэі «Крыга». У імпрэзе, апроч Валера Руселіка, узялі ўдзел паэты Ганна Аўчыннікава, Анатоль Брусевіч, Артур Камароўскі, Света Карпей, Святлана Куль, Ала Петрушкевіч і Антось Янкоўскі.
МЛ, belsat.eu