Вынайдзеныя акуляры, якія самі чытаюць


Група студэнтаў з Міжнароднага ўніверсітэту Флорыды стварыла акуляры “eyetalk”, здольныя агучваць розныя тэксты для невідушчых людзей. Сюжэт з праграмы “Дэвайс”.

Апроч гэтага ў новым выданні праграмы “Дэвайс”: інтэнсіўнае асвятленне, светлавое нана-пакрыццё, палепшаная паветраная падушка, кантролер для смартфона, “Firewriter”-выжыгальнікі. Праграма “Дэвайс” выходзіць у панядзелкі і пятніцы а 19:15. Выданні даступныя ў архіве праграмаў і падчас анлайн-трансляцыі.

{movie}Праграма “Dэвайс” (15.04.13) |right|10217{/movie}

Канцэпт прадугледжвае выкарыстанне лёгкіх, мініяцюрных электронных кампанентаў і прасунутай сістэмы распазнання тэксту без выхаду ў сеціва. Працоўны прататып пакуль выглядае не гэтак элегантна, як трохмерная мадэль, але пры гэтым нядрэнна дае рады са сваёй асноўнаю задачаю. Для стварэння электронных акуляраў студэнтам не давялося зноўку вынаходзіць новыя рашэнні: яны проста адаптавалі існыя тэхналогіі да патрэбаў людзей, пазбаўленых зроку. Інвестары прызналі іхняе распрацаванне перспектыўным і запатрабаваным у розных частках свету.



КАВА БЕЗ МЕЖАЎ

Шмат хто ў літаральным сэнсе не ў стане жыць без кубачка свежапрыгатаванай кавы! Менавіта для такіх людзей кампанія “UniTerra” прапаноўвае партатыўную кава-машыну, якая важыць усяго трохі больш за кілаграм і не патрабуе электрычнасці для працы. Для прыгатавання напою неабходна ў адзін з кантэйнераў заліць кіпень, а ў іншы насыпаць молатай кавы. Далей трэба падставіць кубак і колькі разоў націснуць на рычажок. За раз можна прыгатаваць да 3 порцыяў эспрэса. Калі вы ў найбліжэйшы час ахвяруеце на развіццё гэтага праекту на старонцы www.kickstarter.com $ 165, кава-машына “Nomad” прыедзе да вас ужо сёлета ў жніўні.

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў