Лёллёбрыджыда прадае ўнікальныя ўпрыгожанні на карысць навукі


Сусветна вядомая італьянская знакамітасць Джына Лёллёбрыджыда пастанавіла са сваймі дыяментамі на карысць навукі.
{movie}Агляд падзеяў культуры (10.04.2013) |right|10138{/movie}
85-цігадовая акторка прадасць частку сваёй калекцыі ўнікальных упрыгожанняў, а грошы перадасць на даследаванні ствалавых клетак. Сярод 22-ух прадметаў раскошы – завушніцы з перлінамі і дыяментамі, пярсцёнак з вялізным смарагдам і разнастайныя калье, у якіх аматарка “dolce vita” Лёллёбрыджыда ззяла на прэм’ерах фільмаў і свецкіх раутах за часы росквіту сваёй папулярнасці – у сярэдзіне мінулага стагоддзя. Адзін з самых незвычайных лотаў будучага аўкцыёну на першы погляд не заўважальны – гэты кавалак каменя хавае ідэальны алмаз, які італьянская дзіва атрымала ў падарунак у 1971-ым годзе.

Іншыя тэмы: гісторык Алесь Смалянчук прэзентаваў кнігу “Беларуская гісторыя: знайсці чалавека”. Агляд кінапрэм’ераў.

М.Ч., belsat.eu

https://youtu.be/6vxjmCX6vmo

Глядзі таксама
Каментары