У Польшчы ўзгадваюць ахвяраў Смаленскай катастрофы (+ рэканструкцыя апошніх хвілінаў лятака)


Тры гады таму польскі ўрадавы самалёт “Ту-154” разбіўся на падлёце да аэрадрому “Паўночны” каля Смаленску. Ніхто з 96 асобаў, якія былі на борце, не выжыў.

Сярод загінулых была прэзідэнцкая пара – Лех і Мар’я Качыньскія, апошні польскі прэзідэнт у выгнанні Рышард Качароўскі, а таксама асобы, якія займалі высокія пасады ў дзяржаве, вайскоўцы, прадстаўнікі касцёлу. Гэта таксама была найбуйнейшая паводле колькасці ахвяраў катастрофа польскіх паветраных сілаў.

Што сталася прычынаю катастрофы?

Дасюль не скончанае расследаванне катастрофы, якое незалежна праводзяць расейскі і польскі бакі.

За 3 гады расследавання былі апублікаваныя 2 справаздачы аб прычынах катастрофы. Паводле той, што апублікаваў расейскі бок, віна ляжыць на баку польскіх службаў, што рыхтавалі палёт, і на баку польскіх пілотаў.

{movie}Рэканструкцыя трагедыі паводле расейскіх экспертаў|right|10133{/movie}

Паводле справаздачы польскіх экспертаў, галоўнымі прычынамі катастрофы сталіся памылкі польскіх пілотаў, кіраўніцтва паветраных сілаў а таксама неналежнае выкананне абваязкаў боку расейцаў: кепскі стан аэрадрома, памылкі дыспетчараў.

Рэха трагедыі

Ганаровая вартаГанаровая вартаПасля смерці Леха Качыньскага абавязкі прэзідэнта Польшчы выконвае маршалак Сейму Браніслаў Камароўскі.

Трагічны выпадак быў стаўся моцным ударам па польскім грамадстве. Пасля ўсеагульнай жалобы ў краіне распачалася жорсткая дыскусія: апазіцыя дагэтуль вінаваціць дзейны ўрад у тым, што ён зрабіў недастаткова дзеля расследавання ўсіх акалічнасцяў справы. Прыхільнікі ж ураду вінавацяць апазіцыю ў спробах зарабіць палітычны капітал на трагедыі.

Паводле польскага Цэнтру даследавання грамадскай думкі, палова палякаў мяркуе, што ўрад зрабіў шмат дзеля поўнага расследавання справы, хоць і былі дапушчаныя недапрацаванні. Адначасова з гэтым расце колькасць людзей, якія вераць у версію, паводле якой катастрофа сталася вынікам замаху. Такой думкі прытрымліваюцца 33 % апытаных, у асноўным гэта выбарнікі, якія сімпатызуюць апазіцыі. 51 % апытаных мяркуюць што катастрофа была збегам абставінаў.

М.Л., PAP, belsat.eu

Стужка навінаў