Віктар Марціновіч: Галоўнае – пра што ты пішаш, а не якою моваю ты пішаш


Актуальны беларускі літаратар – амаль як прывід камунізму, шмат хто чуў, але няшмат хто бачыў. Пра вагу словаў вядоўца праграмы «Размова Жбанкова» гутарыць з журналістам і літаратарам Віктарам Марціновічам.

{movie}Марціновіч у “Размове Жбанкова”|right|9926{/movie}

Шмат хто сцвярджае, што беларуская літаратура – гэта толькі тое, што напісанае па-беларуску. Віктар Марціновіч мяркуе, што праблема беларускай культуры – межы, падзелы паводле поглядаў. «Людзі! Калі ласка, давайце паводзіць сябе так, як паводзяць сябе людзі ў ХХІ стагоддзі! Давайце думаць пра сюжэты, пра мову, пра герояў, пра характары, а не толькі пра мову, пра мову і яшчэ раз пра мову, – заклікае госць праграмы. – Вельмі складана патлумачыць замежным выдаўцам, чаму так шмат увагі надаецца нават у сюжэтах моўнаму пытанню».

«Калі вам цікава і натуральна пісаць па-беларуску – пішыце па-беларуску. Але майце ў галаве, што галоўнае – гэта сюжэт, тое, пра што ты пішаш, а не тое, якою моваю ты пішаш», – дадаў пісьменнік.

Віктар Марціновіч таксама распавёў пра свой трэці раман, які яшчэ не надрукаваны. «Гэта вялікая правакацыя, – зазначае літаратар. – Пра яго я скажу толькі тое, што ён па-беларуску не мог быць напісаны праз тое, хто з’яўляецца дзейнымі асобамі і які іхны сацыяльны статус. Пэўны характар абсурду варта ўвасабляць у расейскай мове ў Беларусі».

М.Л., belsat.eu

Стужка навінаў