Яўгена Полудня прыгаварылі да трох з паловаю гадоў калоніі


Былога намесніка міністра ўнутраных справаў Беларусі – начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Беларускі вайсковы суд асудзіў у закрытым рэжыме.



Падрабязнасці працэсу і абвінавачання грамадскасці амаль невядомыя. Полудню інкрымінуюць злоўжыванне ўладаю.

Чыноўніка затрымалі 8 снежня 2011 года. Праз тыдзень яго абвінавацілі ў «злоўжыванні ўладаю», а праз год завялі яшчэ адну крымінальную справу – «перавышэнне службовых паўнамоцтваў асобаю, якая займае адказную пасаду». Справы аб’ядналі ў адзін працэс. Следства ўстанавіла, што Полудзень сістэматычна цягам доўгага перыяду атрымліваў ад службовых асобаў органаў унутраных спраў матэрыяльныя каштоўнасці ды грашовыя сродкі.

27 снежня 2011 года палкоўніка міліцыі Яўгена Полудня ўказам прэзідэнта вызвалілі ад пасады намесніка міністра ўнутраных справаў – начальніка міліцыі грамадскай бяспекі ды звольнілі з органаў унутраных справаў у запас Узброеных сілаў.

У.Ш., паводле БелаПАН,belsat.eu

Стужка навінаў