ПЭН-Цэнтр уганараваў літаратурных дэбютантаў


У Менску вызначыліся з найлепшымі літаратурнымі дэбютантамі ў трох намінацыях – паэзія, проза і літаратурны пераклад. Прэмію імя Максіма Багдановіча трэці раз раздаў беларускі ПЭН-Цэнтр.

{movie}Агляд падзеяў культуры (22.03.2013)|right|9839{/movie}

«Прэміяй «Дэбют» у намінацыі «Паэзія» ганаруецца Андрэй Адамовіч за кнігу „Дзень паэзіі – смерці дзень». Апроч Адамовіча, прэміяй уганаравалі Ганну Янкуту за пераклад кнігі «Калядны Харал» Чарлза Дыкенза, і Юлію Шарову – за раман «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік». На Шарову, дарэчы, ускладаюць вялікія надзеі як на новага беларускага раманіста.



«Цяпер у мяне будзе крыху больш чытачоў, чым ёсць,
– радуецца пісьменніца. – Магчыма, на наступную кнігу, якую я пачала пісаць, звернуць увагу хутчэй, чымся на гэтую, магчыма, я хутчэй знайду выдаўца, чым на гэтую. І напішу я яе хутчэй, ужо не буду пісаць дзесяць гадоў, а ўпраўлюся за год-паўтара».

Іншыя тэмы: «Март-кантакт» у Магілёве адкрыўся вулічным перфомансам, прэзентацыя фотакнігі «Stand by/За Беларусь», джазавая спявачка Ніна Карлсан у Менску і фільмы рэжысёра Максіма Буйніцкага ў Бабруйску.

Адэля Дубавец, belsat.eu

Стужка навінаў