Паляцкіс: Менск гатовы вызваліць палітвязняў!


Сенсацыйную заяву пра гатоўнасць беларускіх уладаў вызваліць з-за кратаў палітвязняў зрабіў спавяшчальнік Еўрапарламенту ў справе Беларусі Юстас Паляцкіс. Цяпер літоўскі парламентар збірае ў Беларусі матэрыялы для сваёй справаздачы.

{movie}Тавар — палітвязні (20.03.2013) |right|9800{/movie}

ЮСТАС ПАЛЯЦКІС, СПАВЯШЧАЛЬНІК ЕЎРАПАРЛАМЕНТУ АБ БЕЛАРУСІ:

«Гэта сапраўды пытанне з пытанняў. І цяпер, наколькі я зразумеў, Менск не застаецца болей закасцянелым ды негатовым развязваць пытанні. На мой погляд, усё цалкам магчыма. Але калі і як гэта адбудзецца, пакуль вельмі цяжка сказаць».

Паводле палітыка, яшчэ адным прадметам для разваг застаецца пытанне рэабілітацыі палітзняволеных. Юстас Паляцкіс сустракаўся з кіраўнікамі дыпмісіяў у Беларусі, аналітыкамі, апазіцыйнымі палітыкамі ды праваабаронцамі, а таксама прадстаўнікамі ўладаў. У МЗС Беларусі спадзяюцца на аб’ектыўнасць справаздачы ды разлічваюць на паляпшэнне ўзаемаразумення з Еўразвязам.

Вольга Кляўчэня, “Аб’ектыў”, belsat.eu

Стужка навінаў