У “Заслаўі” паказалі чырвоны і белы сусвет на беларускіх ручніках


Людзей ўва ўсе часы захапляла існаванне розных вымярэнняў і пошук ніцей, якія звязваюць сучаснасць з мінулым і будучыняй. Нехта шукаў філасофскі камень, нехта вынаходзіў касмічную тканіну. У музеі-запаведніку “Заслаўе” паказалі кругазварот часу ў беларускім прадзенні ды ткацтве – ручнікі з усіх этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі.

“Калі мы пакладзем вось гэты ручнік на магілу, на зямлю, жыццё глядзіць на нас, – кажа працаўнік Веткаўскага музею Пятро Цалка і пераварочвае ручнік. – А іншасвет размаўляе з тым светам”.

{movie}Агляд падзеяў культуры (18.03.13) |right|9737{/movie}Вышываныя стараверскія, пераборныя слуцкія, паласатыя заходнепалескія, браныя мядзельскія і неглюбскія ручнікі са збораў Акадэміі навук, веткаўскага ды абласнога краязнаўчага музеяў, а таксама ўласныя экспанаты фондаў музею ў Заслаўі.

“Калі звычайная бабуля табе чытае ручнік, у прамым сэнсе чытае: гэта вераб’і, гэта сляпы, гэта глухі верабей, гэта глушка, гэта расколка, гэта лапа, гэта лапа на 8, на 12, – распавядае Цалка. – Здзіўляешся, колькі вобразаў туды закладзена. Ён і сапраўды размаўляе станоўчымі эмоцыямі. Чырковы пульсуе, ручнік складзены з эмоцыяў”.

Знаўцы ж кажуць, што традыцыя не рызыкуе застацца ў музейным пыле. Сёння па ўсёй Беларусі адраджаецца ткацтва, а вышыванкі вяртаюцца ў моду.

“Джынсы і вышываная кашуля. Вось я такое назірала. Гэта пакуль што ўнікальна. Але моладзь такое любіць, бо яно перадавое, авангарднае”, – кажа фалькларыстка Наталля Матыліцкая.

Іншыя тэмы: Дзень святога Патрыка з удзелам гурта “Clover Club”, маскоўскі гурт “Weloveyouwinona” ў Менску.

Адэля Дубавец, belsat.eu

Стужка навінаў