Вынікі дня


Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.

{movie}Вынікі дня (15.03.2013)|right|9712{/movie}

СНЕЖНАЯ БЯДА

Беларусь замяло снегам. Сённяшняя завіруха выклікала транспартны калапс у шмат якіх гарадах, у тым ліку ў сталіцы. Аўтаўладальнікам дапамагалі ратаўнікі. Адмененыя рэйсы праз менскі аэрапорт. Больш за паўтысячы населеных пунктаў былі абясточаныя. Але зіма не развітваецца.

ПАКЛЁПУ НЕ БЫЛО

Справа Андрэя Пачобута развалілася. Следчы камітэт скончыў расследаванне крымінальнай справы аб паклёпе. Пацярпелым выступаў не хто іншы, як Аляксандр Лукашэнка. З журналіста знятая падпіска аб нявыездзе.

РАНКАМ ОРДЭН, УВЕЧАРЫ ГРОШЫ

А прэзідэнт Беларусі сённяшні дзень правёў у Санкт-Пецярбурзе на паседжанні Вышэйшага савету Саюзнай дзяржавы. Галоўнае пытанне – новыя расейскія крэдыты для Беларусі. Каб перамовы ішлі гладка, Аляксандр Лукашэнка ўручыў Уладзіміру Пуціну Ордэн дружбы народаў.

АБНАЎЛЕННЕ АПАРАТУ

Услед за новым старшынём краіны Кітай выбраў новага прэм’ер-міністра. Лі Кэ Цян будзе адказваць за развіццё эканомікі, пытанні навакольнага асяроддзя і ўрбанізацыі краіны. Таксама прызначаныя кіраўнікі вярхоўнага суда і генеральнай пракуратуры.

СОНЦА ЗАБІЛА

Трагедыя ў Ізраілі. Падчас масавага забегу ў Тэль-Авіве з-за незвычайнай гарачыні, выкліканай пустынным ветрам, загінуў адзін удзельнік імпрэзы, яшчэ 12 бегуноў у крытычным стане. Напярэдадні Міністэрства здароўя настойліва раіла мэрыі Тэль-Авіву адмяніць забег.

М.Я., belsat.eu

Стужка навінаў