EPAM выйшаў з праграмы падрыхтоўкі айцішнікаў у ЕГУ. Студэнтам прапанавалі тры варыянты


Кампанія «EPAM Sistemos» нечакана завяршыла партнёрства з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ) у праекце «EPAM School of Digital Engineering (ESDE)». Студэнтам прапаноўваюць працягнуць навучанне ў ЕГУ на спецыяльнасці «Інфарматыка» або перайсці ў іншыя ВНУ, паведамляе dev.by.

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт ў Вільні, Літва.
Фота: ehuofficial / Instagram

Пры змены студэнты даведаліся 11 красавіка на сустрэчы з адміністрацыяй ЕГУ і дырэктарам літоўскага офісу EPAM. Прычын такога рашэння не называюцца.

Кіраўніцтва ўніверсітэту прапанавала студэнтам працягнуць навучанне ў ЕГУ на спецыяльнасці «Інфарматыка» ў новым рэарганізаваным філіяле – «School of Digital Competences». Таксама можна ўзяць акадэмічны адпачынак (у гэтым выпадку вернуць грошы за веснавы семестр) або перайсці ў іншы ўніверсітэт пасля заканчэння семестра.

Hавiны
«Нежаданае, але зразумелае рашэнне». У ЕГУ другі раз за год зменіцца рэктар
2024.02.10 14:19

«Можна застацца ў ЕГУ, але незразумела, што будзе з праграмай, са структурай курсаў. Хоць і кажуць, што ўсё застанецца гэтак жа, верыцца ў гэта з цяжкасцю. Да таго ж выкладчыкі былі часткова з EPAM. Пераходзіць у іншыя ўніверсітэты нявыгадна праз рознасць праграм і цэн за навучанне. У ЕГУ плата за навучанне за год складае да 2,5 тысяч еўраў, а ў іншых універсітэтах у Вільні, калі казаць пра тэхнічныя спецыяльнасці, каля 4,2 тысяч еўра на год», – адзначыў адзін са студэнтаў праекту.

«EPAM School of Digital Engineering» – эксперыментальнае падраздзяленне EPAM для падрыхтоўкі бакалаўраў і магістраў у партнёрстве з універсітэтамі. Праекты ESDE ужо працуюць у ВНУ Польшчы, Узбекістана, Грузіі, Украіны і іншых краін. У 2022 годзе праграма адкрылася ў Літве ў партнёрстве з ЕГУ. У праграме ў ЕГУ – тры спецыялізацыі на выбар, якія паглыблена вывучаюцца на працягу чатырох семестраў: Java EE,.Net, JavaScript/TypeScript.

Hавiны
Улады Беларусі могуць прызнаць Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт экстрэмісцкай арганізацыяй
2024.01.09 08:04

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў