«Шляхам спальвання знішчыў дзяржаўны сцяг». Як беларусы ставяцца да дзяржсімвалаў


7 лютага ў набліжаным да ГУБАЗіКу тэлеграм-канале было апублікаванае «пакаяльнае» відэа, на якім затрыманую па падазрэнні ва ўдзеле ў пратэстах 2020 года прымусілі цалаваць чырвона-зялёны сцяг і сказаць, што яна «ўсё ўсвядоміла» і «прымае палітыку краіны».

Атрыбутамі любой суверэннай дзяржавы з’яўляюцца дзяржаўныя сцяг, герб і гімн. Цяпер дзяржаўны сцяг Беларусі – гэта прамавугольнае палотнішча, што складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палосаў: верхняй – чырвонага колеру і ніжняй – зялёнага; вертыкальна, ля дрэўка –нацыянальны арнамент. Чырвона-зялёны сцяг, як і герб Беларусі, шмат у чым падобныя да сцягу і гербу БССР.

Нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» ў нашай краіне пад забаронаю, рэжым называе іх «экстрэмісцкімі» і пераследуе тых, хто іх выкарыстоўвае.

Прапаганда з усяе моцы намагаецца пераканаць, што грамадзяне ганарацца чырвона-зялёным сцягам і афіцыйным гербам, якія вярнуліся ў 1995 годзе з падачы Лукашэнкі, і любяць іх. Да нядаўняга часу беларусы стрымана ці, хутчэй, памяркоўна ставіліся да гэтых сімвалаў.

Агляд
Нябожчыкі сілавікі. Чаму ў МУС паміраюць на працоўным месцы: дадзеныя «Кіберпартызанаў»
2024.02.06 16:48

Альянс расследавальнікаў Беларусі мае дакументы, з якіх можна зрабіць выснову, што беларусы не прымаюць лукашэнкаўскай дзяржсімволікі, яна пасля 2020 года асацыюецца выключна з гвалтам і нелегітымнай уладаю.

Дакумент прадастаўлены рэдакцыі

У дакументах зафіксаваныя сотні розных выпадкаў, якія сведчаць пра непрыняцце афіцыйных дзяржаўных сімвалаў.

Пасля сілавога падаўлення мірных маршаў, калі людзі выйшлі на вуліцы гарадоў, пратэстуючы супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў-2020, чырвона-зялёная сімволіка ўспрымаецца як сімвал падаўлення і гвалту.

Дакумент прадастаўлены рэдакцыі

Сваімі дзеяннямі беларусы адназначна даюць зразумець: чырвона-зялёны сцяг –перажытак камуністычнага мінулага.

Дзяржаўныя сцягі масава здымалі і скідалі з будынкаў арганізацыяў і ўстановаў у Пінску, Асіповічах, Гомлі, Магілёве. У Менску і Наваградку людзі не хавалі негатыўнага стаўлення і дзейнічалі адкрыта, кінуўшы дзяржаўныя сцягі ў смецце ў час праўладных акцыяў.

Документ предоставлен редакции
Документ предоставлен редакции
Документ предоставлен редакции
Документ предоставлен редакции

Старадаўнія павер’і кажуць, што агонь ачышчае, спальванне Масленіцы сімвалізуе провады старога, абнаўленне, пачатак новай вясны. Гэтак жа робяць са сцягам, празваным «заход над балотам».

Документ предоставлен редакции
Документ предоставлен редакции

Ненавіснае замяняюць на сваё, роднае, сапраўды нацыянальнае, на сцяг, які любяць і шануюць.

Дакумент прадастаўлены рэдакцыі

АРБ публікуе невялікую частку даступных дакументаў, у якіх для будучых пакаленняў захаваныя сведчанні пра адважныя дзеянні беларусаў супраць дзяржаўнай сімволікі.

Журналісты-расследавальнікі робяць выснову, што галоўныя дзяржаўныя сімвалы не выклікаюць пачуцця гонару і павагі. Гэта разумее рэжым, таму паводле разнарадкі «вучыць любіць Радзіму». Для гэтага МУС выдала адмысловае распараджэнне абсталяваць стэнды з дзяржсімволікай. Верагодна, у міністэрстве падазраюць, што на месцах могуць выканаць распараджэнне спусціўшы рукавы, таму загадваюць да справаздачаў прыкладаць фотаздымкі, якія сведчаць пра тое, як міліцыянты любяць ЧЗ-сцягі.

Дакумент прадастаўлены рэдакцыі

Ва ўмовах аб’юзу можна прымусіць ахвяру цалаваць ненавісны аб’ект, пагрозамі і гвалтам выбіць прызнанне ў злачынствах, якіх не здзяйсняў, але катаваннямі немагчыма прымусіць любіць і шанаваць.

Дакумент прадастаўлены рэдакцыі

Указам № 157 ад 26.03.1998 г. Лукашэнка прызначыў свята «Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь», якое павінна адзначацца штогод у другую нядзелю траўня. Да гэтага часу Альянс расследавальнікаў Беларусі падрыхтуе матэрыял пра тое, як вайскоўцы і сілавікі беспаспяхова бераглі ад праяваў народнай «любові» чырвона-зялёныя сцягі на аб’ектах, што знаходзяцца пад асабліва пільнаю аховаю.

Дзякуем «Кіберпартызанам» за дапамогу ў падрыхтаванні матэрыялу.

Hавiны
Амбасада Украіны ў Менску пад узмоцненым наглядам? Звесткі «Кіберпартызанаў»
2024.02.12 16:09

Расследаванні АРБ можна глядзець у YouTube-канале або чытаць Telegram.

Падтрымаць АРБ: Paypal: arb2021@protonmail.com

Стужка навінаў