Балет “Сухішвілі” паказаў беларусам свой новы танец


У Магілёве запоўненаю залаю і бурнымі авацыямі сустрэлі знакаміты на ўвесь свет грузінскі балет “Сухішвілі”. У Беларусь танцоры прывезлі і вядомыя танцы, што ўжо зрабіліся візітоўкамі балету, і новыя танцавальныя кампазіцыі.
{movie}Агляд падзеяў культуры (11.03.2013)|right|9617{/movie}
Танцы выконваюцца пад адмысловую аранжыроўку, якая гучыць жыўцом. Гэта даніна традыцыі, якая ў Грузіі не толькі захоўваецца, але і развіваецца.

Самым чаканым пунктам праграмы зрабіўся новы танец балету, які назвалі “Цдо”. Яго амаль цалкам танчаць на каленях. Балеруны кажуць, што за адзін гэты танец можна стаміцца так, як за ўсё 2-ух-гадзіннае шоу. Усё дзеля шчырых браваў з глядзельнай залы. Шоу “Сухішвілі” працягнецца у аўторак у менскім Палацы Рэспублікі.

Іншыя тэмы: беларусы адзначылі Масленіцу. У г. Джыда (Саудаўская Аравія) праходзіць Тыдзень сучаснага мастацтва.

Мар’яна Чарняева belsat.eu

Стужка навінаў