Нацыянальная бібліятэка з… макароны


Як паведамляе старонка «Медыя-Палессе», на стварэнне 5-кілаграмовага макароннага макету «Дыямент ведаў» Надзеі Радыёнавіч спатрэбілася 9 месяцаў працы.
{movie}Бібліятэка з макароны (відэа Медиа- Полесье)|right|9538{/movie}
Свой талент аўтарка твору адкрыла выпадкова. Прыбіраючы на кухні, яна заўважыла на стале колькі макаронаў. Узяла іх у рукі, здзівілася незвычайнай мяккасці і прынялася за працу. Жанчына выкарыстоўвае ў сваёй працы ўсе віды макароны – ад спагеці да «ракавінак» і «грабеньчыкаў».

Сярод твораў Надзеі Радыёнавіч – кубкі, графіны, партрэтныя рамкі, макет мясцовага храму, кошыкі і вазы, а цяпер яшчэ і Нацыянальная бібліятэка. Як прызнаецца мастачка, ідэі новых твораў прыходзяць да яе… у сне: «Калі іду ў краму, найперш маю ўвагу прыцягваюць паліцы з макаронаю. Цешуся, калі бачу якія-небудзь навінкі – уяўляю сабе, дзе гэта выкарыстаю».

Каб склеіць такі шэдэўр, нельга варыць макарону. Спадарыня Радыёнавіч раіць толькі крышку змачыць яе вадою – тады застанецца цвёрдаю і падатнаю да склейвання.

У каментарах пад артыкулам «Медыя-Палесся» ўжо замаўляюць новыя працы. Гэтак, з вайсковай часткі № 34 СПА звярнуліся з просьбаю зрабіць макаронны аўтамат да юбілею вайсковай адзінкі.

У.Ш., belsat.eu
https://youtu.be/player_embedded&v

Глядзі таксама
Каментары