Накаўт для спартовай дысцыпліны: Барацьбу выключаюць з Алімпіяды


https://youtu.be/zBOkAjj-sJU
Такую магчымасць разглядае Міжнародны алімпійскі камітэт. Шэраг спартоўцаў-барацьбітоў пратэстуюць: двое чэмпіёнаў вярнулі свае залатыя медалі, адзін абвесціў галадоўку.

Першым медаль здаў алімпійскі чэмпіён Валянцін Ёрданаў з Балгарыі. За ім следам тое ж зрабіў расейскі пераможца ў вольнай барацьбе на Алімпіядзе-2000 Сагід Муртазаліеў. У сваім звароце да прэзідэнта МАКу Жака Рохэ спартовец адзначыў: “Пастанова адмовіцца ад алімпійскага медаля мне далася няпроста. На гэты крок я пайшоў на знак пратэсту супраць прынятых рэкамендацыяў выключыць спартовую барацьбу з Алімпійскай праграмы”.

Армэн Назаран абвесціў галадоўку. Фота nazaryan.net.jpg Армэн Назаран абвесціў галадоўку. Фота nazaryan.net.jpg Армэн Назаран, уладальнік двух залатых алімпійскіх медалёў па грэка-рымскай барацьбе, нават распачаў галадоўку з мэтаю паўплываць на пастанаўленне МАКу. “Барацьба заўжды была ў алімпійскай праграме, і няслушна яе выключаць”, − перадае словы спартоўца партал wrestrus.ru.

Невідовішчны від спорту

Два тыдні таму выканкам МАКу рэкамендаваў барацьбу да выключэння з асноўнай праграмы Алімпійскіх гульняў 2020 года ў сувязі з “невідовішчнасцю” гэтага віду спорту. Цяпер спартовая барацьба будзе змагацца за месца ў дадатковай праграме з бейсболам, каратэ, скўошам, ролер-спортам, скалалазаннем, ўэйкбордынгам і ушу.

Шмат хто з слынных барацьбітоў і спартовых функцыянераў выражаюць непаразуменне з нагоды адмовы ад старажытнага алімпійскага спаборніцтва. Грэка-рымская ды вольная барацьба – гэта неад’емная частка гульняў з часоў старажытнасці.

{movie}Расейскі барэц адмовіўся ад алімпійскага медаля |right|9493{/movie}
Прэзідэнт Алімпійскага камітэту Расеі Аляксандр Жукаў звярнуўся да кіраўніцтва МАКу з просьбаю захаваць спартовую барацьбу ў праграме міжнародных гульняў: “Пры ўсёй павазе да відаў спорту, што прэтэндуюць на апошнія месцы ў праграме, з барацьбой іх параўнаць немагчыма. Безумоўна, я паважаю ўсе віды спорту і тых людзей, якія імі займаюцца, аднак барацьба паводле сваёй значнасці знаходзіцца значна вышэй”.

Неардынарную версію пагрозы барацьбе выказаў трэнер Уладзімір Уруймагаў. На ягоную думку, МАК узначальваюць прадстаўнікі сексуальных меншасцяў: “Калі цяпер барацьбу выключаць, значыць, над усім светам хутка будуць валадарыць “блакітныя”.

Спартовы “канёк” рэгіёну

 Алімпійскія медалі спартоўцаў з Беларусі па барацьбе Алімпійскія медалі спартоўцаў з Беларусі па барацьбеДля савецкіх, а затым постсавецкіх спартоўцаў барацьба заўжды была моцным бокам. За выключэннем Алімпіяды-1984, з 1968 года да нашых дзён СССР і Расея штораз займалі першыя месцы ў змагарскіх відах спорту. Адпаведна частка расейскіх спартоўцаў угледзела ў скасаванні барацьбы “змову” супраць Расеі. Спартовец Іван Болатаў назваў рашэнне МАКу “палітычным”, а вядомы чэмпіён Аляксандр Карэлін падкрэсліў “відавочную змоўніцкую падаплёку” прапановы.

Занепакоеныя згубіць шлях да спартовага Алімпу і беларускія барацьбіты. Акурат 1 сакавіка ў Менску стартаваў 43-і міжнародны турнір па вольнай і жаночай барацьбе на прызы трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя.

Аляксандр Мядзьведзь не гатовы аддаваць медалі. Фота wrestrus.ru  Аляксандр Мядзведзь у маладосці. Фота wrestrus.ru У часе прэс-канферэнцыі з нагоды турніру спартоўцы не абмінулі тэмы будучыні барацьбы як алімпійскага спорту. Аляксандр Мядзведзь, аднак, не салідарызаваўся са спартоўцамі, што вярнулі свае медалі: “Магчыма, я б таксама так зрабіў, але мае спартовыя трафеі даўно перададзеныя ў музей. Насамрэч алімпійскія медалі – гэта дасягненне краіны, таму іх не варта вяртаць”.

За ўвесь час беларусы заваявалі 17 алімпійскіх узнагародаў у розных відах і катэгорыях спартовай барацьбы. Легендаю беларускай барацьбы слушна лічыцца Аляксандр Мядзведзь, які тройчы станавіўся пераможцам Алімпіядаў. У свеце сярод барацьбітоў вольнага стылю толькі Бувайсар Сайтыеў з Расеі змог паўтарыць дасягненне Мядзведзя.

Лёс барацьбы вызначаць сёлета ў верасні падчас сесіі МАКу ў Буэнас-Айрэсе.

Настасся Яўмен, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары