Адкрыўся найбуйнейшы ў Еўропе сельскагаспадарчы кірмаш “Зялёны тыдзень”


У імпрэзе ўдзельнічаюць 57 краінаў, у тым ліку Беларусь.

Арганізатары разлічваюць, што цягам кірмашовага тыдня выстава пачастуе чатырыста тысяч наведнікаў. Беларускі павільён традыцыйна рэпрэзентаваны алкагольнымі напоямі і хлебнымі вырабамі ад “Белдзяржхарчпраму”.

Беларусь – сталы ўдзельнік імпрэзы, кажа Андрэй Гіро, пасол Беларусі ў Нямеччыне. Нягледзячы на тое, што канкурэнцыя з еўрапейскімі вытворцамі ўскладняецца жорсткімі правіламі ўвозу і падтрыманнем мясцовых вытворцаў, айчынная прадукцыя прабіваецца на еўрапейскі рынак. “У першую чаргу таму, што беларуская прадукцыя натуральная – у ёй няма ніякіх штучных дадаткаў, фарбавальнікаў і кансервантаў”, – кажа пасол.

Беларусь мае вялікія спадзяванні на сёлетнюю выставу: “Па выніках мінулае выставы мы змаглі нарасціць экспарт у Нямеччыну на 12–15%, таму спадзяемся, што і гэтая выстава будзе мець не горшы вынік”, – спадзяецца Андрэй Гіро.

belsat.eu
https://youtu.be/tZ7L6GGWq-8

Глядзі таксама
Каментары