Прэмія Гедройца дасталася Уладзіміру Някляеву


https://youtu.be/iAzRTJFRD3k
Агляд падзеяў культуры.

Галоўную прыз прэстыжнай прэміі дастаўся Уладзіміру Някляеву за папулярны раман “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”, які распавядае пра рэаліі хрушчоўскае эпохі ў Менску. Другое месца дасталося Альгерду Бахарэвічу з першым беларускім падручнікам альтэрнатыўнага літаратуразнаўства “Гамбругскі раханак Бахарэвіча”. Трэцяе месца прэміі Гедройца журы аддала Адаму Глобусу, які летась выдаў зборнік некалькіх кнігаў “Сказы”.

{movie}Агляд падзеяў культуры|right|9458{/movie}Гэтыя літаратары абыйшлі іншых прэтэндэнтаў – Сяргея Балахонава з нарысамі з гісторыі Беларусі “Зямля пад крыламі Фенікса” ды Людмілу Рублеўскую з прыгодніцка-гістарычным раманам “Авантуры Пранціша Вырвіча”.

Таксама ў шот-ліст прэміі значыўся зборнік вострасюжэтных аповесцяў ды эсэ “Шал” Юрыя Станкевіча.

Пераможцаў прэміі абрала журы, у якое, сярод іншых, ўвайшлі пісьменнікі Уладзімер Арлоў і Павал Касцюкевіч, крытык Ганна Кісліцына, рэдактар “Дзеяслова” Барыс Пятровіч і кіраўнік пэн-цэнтра Андрэй Хадановіч.

Іншыя тэмы: пабачыла свет першая беларускамоўная настольная гульня “Паўстанцы”. У Карэі на выставу трапілі ўзоры кватэраў для сінглаў.

Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары