Польскія і расейскія навукоўцы аднаўляюць «Беларускі катынскі спіс» (+ дакумент)


https://youtu.be/uXmLsaZ2DZM
У апублікаваным фрагменце рэканструкцыі «Беларускага катынскага спісу» – 98 асобаў, знішчаных у 1940 годзе ў беларускіх турмах паводле палітычных матываў. Раней Лукашэнка катэгарычна заяўляў, што такога спісу не існуе і што «ніводнага паляка на тэрыторыі Беларусі знішчана, расстраляна не было».

Тэрмін «Катынскае злачынства» – зборны, і азначае расстрэл увесну 1940 года. 21 857 польскіх грамадзянаў, якіх трымалі ў розных лагерах і турмах НКВД. У 1990 годзе савецкі прэзідэнт Міхаіл Гарбачоў перадаў польскаму боку спіс 14 552 афіцэраў польскай арміі, расстраляных і пахаваных на тэрыторыі СССР: у Расеі (Катынь, Калінін і Меднае) і ва Украіне (Харкаў). У 1994 годзе Украіна перадала Польшчы пайменны алфавітны спіс 3435 рэпрэсаваных – зняволеных у турмах заходніх абласцей УССР.

Паводле польскага боку, на тэрыторыі Беларусі маглі расстраляць каля 3 800 польскіх грамадзянаў, у тым ліку нарадзінцаў Беларусі. Цэнтр польска-расейскага дыялогу і згоды апублікаваў частку гэтага спісу.

Рэканструкцыя спісу

У 2011 годзе падчас прэс-канферэнцыі Лукашэнка заявіў, што «ў Беларусі месціліся толькі перасыльныя пункты».

{movie}Лукашэнка пра катыньскі спіс (2011 год) |right|9388{/movie}

Апублікаваны цяпер спіс з 98 асобаў быў створаны ў выніку параўнання двух спісаў: польскіх грамадзянаў, якія зніклі ў 1939–1940 гадах у раёнах паўночна-ўсходніх абласцей II Рэчы Паспалітай, і асобаў, названых у канвойных спісах войскаў НКУС, транспартаваных у менскую турму ў 1939–1940 гадах.

«Брак якой-кольвек інфармацыі пра далейшы лёс гэтых людзей сведчыць пра тое, што гіпотэза пра іх знішчэнні ў межах рэалізацыі рашэння 5 сакавіка 1940 года мяжуе з упэўненасцю», – гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным Цэнтрам польска-расейскага дыялогу і згоды. Паводле навукоўцаў, падчас далейшых даследаванняў «Беларускі катынскі спіс» можа павялічыцца.

Вы можаце прагледзець фрагмент рэканструкцыі «Беларускага катынскага спісу», спампаваўшы дакумент праз спасылку пад публікацыяй.

Міхась Ліхтаровіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары