127 кандыдатаў у Вярхоўную раду Украіны галасавалі за «дыктатарскія законы»


Грамадскі рух «Чесно» высветліў, хто з украінскіх кандыдатаў у новы парламент прагаласаваў за законы ад 16 лістапада 2013 г. (г. зв. дыктатарскія законы), пасля прыняцця якіх хваля пратэстаў ахапіла заходнюю і цэнтральную Украіну.

Большасць прыхільнікаў «дыктатарскіх законаў» ідуць у Вярхоўную раду ад Камуністычнай партыі Украіны, Апазіцыйнага блоку (палітычная сіла з’явілася на абломках Партыі рэгіёнаў) і партыі Моцная Украіна. Адзін з прыхільнікаў «дыктатарскіх законаў» ідзе ад Блоку Пятра Парашэнкі.

Законы прымаліся ў спешцы, узняццем рук. Гэтыя заканадаўчыя акты пашырылі паўнамоцтвы шэрагу дзяржаўных органаў улады і далі сілавікам магчымасць  падаўляць акцыі пратэсту ў Кіеве і рэгіёнах.

Акрамя таго ў парламенцкіх выбарах ва Украіне ўдзельнічае 6 сыноў дзейных дэпутатаў. А таксама сын прэзідэнта Украіны.

[vc_single_image image=”346733″ img_size=”large”]

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў