Вынікі дня


https://youtu.be/iT8TQkijDIM
Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.
{movie}Мінуў дзень (21.02.2013)|right|9316{/movie}

ПАГРОЗА ДЭВАЛЬВАЦЫІ

Беларусі зноўку пагражае абвал рубля і рост замежнага доўгу. Пра гэта папярэджваюць не замежныя эксперты, а айчынны міністр эканомікі. Мікалай Снапкоў кажа, што АСНОЎНУЮ небяспеку нясе “класічнае” выкарыстоўванне дзярж-падтрымкі, калі дзеянні прадпрыемстваў накіроўваюцца НЕ на развіццё, а на асвойванне сродкаў.
==

РОДНАЯ МОВА МАЯ

Сёння ва ўсім свеце адзначаюць Дзень роднай мовы. А беларуская мова, як паведамляе ЮНЭСКО, пад пагрозаю знікнення. Як прыклад – толькі 16 адсоткаў школьнікаў вучацца па-беларуску.

==

МОЎНЫ АРЫШТ

І як пацверджанне – сёння ў Менску за адзіночную акцыю ў падтрымку роднай мовы затрымалі ды пасадзілі на 5 сутак(ніякіх содняў!) скульптара Геніка Лойку. У судзе Фрунзенскага раёну затрыманаму нават забаранілі размаўляць па-беларуску.
=
НЯРОЎНЫЯ БАІ

Французскія войскі дакладваюць пра поспехі ў ваеннай аперацыі ў Малі. Хоць гарады на поўдні краіны даўно занятыя, працэс зачысткі ад ісламісцкіх баевікоў працягваецца. Баі ідуць з ужываннем авіяцыі ды бронетэхнікі. Баевікі ж выкарыстоўваюць смяротнікаў з выбухоўкаю.
==
ГОД «ПАНК-МАЛЕБНУ»

Сёння – роўна год рэзананснай акцыі гурта “Пусі Раят”. Панк-малебен “Багародзіца, Пуціна прагані” ў галоўным храме Расеі раздзяліў грамадства і адцягнуў увагу ад фальсіфікацыяў на прэзідэнцкіх выбарах. Сёння ж у Храме Хрыста Збаўцы затрымалі дзвюх выкладчыц, што прынеслі кветкі ў падтрымку асуджаных дзяўчат.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары