«Дзеткі па-беларуску» – пераможцу абралі!


Пераможцамі ў конкурсе «Дзеткі па-беларуску» сталіся:

ПЕРШАЕ МЕСЦА – Мікалай Германенка (406 галасоў).

“Мы старанна вучым усе вершыкі, якія нам задае настаўніца, спяваем песні ў машыне (адмыслова зрабілі беларускамоўную падборку)”.- піша тата Мікалая.

Міколка распавядае вершык Генадзя Аўласенкі «Калі ты хапаеш двойкі…»

{movie}Мікалай Германенка|right|9871{/movie}

ДРУГОЕ МЕСЦА – Антон Соркін (276 галасоў).

{movie}Антон Соркін чытае вершы Геніюш, Сокала-Воюша|right|9490{/movie}

Беларускай мове Антошка вучыцца ў мамы, старэйшага брата Сёмы (разам з ім слухае і спявае беларускія песні). Дапамагаюць мультфільмы па-беларуску, аўдыякнігі з казкамі Ігара Кузмініча і Сяргея Вітушкі, беларускія кніжкі. Урок беларускай мовы ёсць у школе, настаўніца Галіна Эдуардаўна Якабчук штотыдзень задае вучыць на памяць вершы.

Ад таты, бабулі ды дзядулі Антоша патроху засвойвае ідыш. Ведае, як прамовіць на ідыш «Жыве Беларусь!», вывучыў некалькі ідыш-беларускіх лічылак (дзякуй Алесю Астравуху!). На відэа Антошка чытае вершы: Ларыса Геніюш «На каньках», Мікола Хведаровіч «Дарагое імя», Сяржук Сокалаў-Воюш «Блакіт нябёс».

ТРЭЦЯЕ МЕСЦА – Цімафей і Дамініка Прыстаўкі (252 галасоў).

{movie}Цімафей і Дамініка Прыстаўкі |right|9731{/movie}

Цімафей (6 год) і Дамініка (4 гады) спяваюць Песню “Шматдзетная”.

Музыка і тэкст – Ягор Прыстаўка.

“Цімафей і Дамініка Прыстаўкі – частка шматдзетнай сям’і Прыставак. Як і ўсе Прыстаўкі, яны любяць спяваць, таньчыць і хадзіць у госці. А яшчэ яны любяць смяяцца і несці пазітыў людзям”, – распавядае тата Ягор.

За 3 і 2 месца пераможцы атрымаюць наборы настольнай гульні «Паўстанцы», а за 1 месца – спадарожнікавую антэну, праз якую можна глядзець наш канал.

Нягледзячы на тое, што былі вызначаныя першыя месцы, у конкурсе перамаглі ўсе! Гледачы атрымалі зарад пазітыўнай энергіі, бацькі, якія гадуюць гэткіх цудоўных дзетак і ад нас у падзяку – фірмовыя кашулькі «Белсату». А ўсе маленькія ўдзельнікі атрымаюць дыск з першым сезонам нашай пазнавальнай дзіцячай праграмы «Прыгоды і паходы».

Пераможцаў абіралі вы, нашыя гледачы, на падставе колькасці лайкаў на «Ю-Т’юбе» плюс галасаванне на ўэб-старонцы.

У Дзень роднай мовы нашая старонка распачала конкурс, у якім мы заклікалі бацькоў пахваліцца сваймі беларускамоўнымі дзеткамі. Цягам месяца вы даслалі нам больш за 2 дзясяткі відэа, у якіх маленькія беларусы спявалі ды чыталі вершы на роднай мове.







Усе ўдзельнікі конкурсу:

Яніна, “Амаль хрысціянскі тост за ворагаў”.

Янінцы 4 гады і 8 месяцаў. Дзяўчынка расказвае вельмі дарослы верш Уладзіміра Караткевіча, прысвечаны Адаму Мальдзісу.

{movie}Яніна. Верш Караткевіча|right|9777{/movie}



Якуб. Верш верш Ніла Гілевіча “Я-Беларус”

Я – беларус! Я нарадзіўся

На гэтай казачнай зямлі.

Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх

Адвеку прашчуры жылі.

Я – беларус! Я ганаруся,

Што маю гэтае імя.

Аб добрай славе Беларусі

У свеце знаюць нездарма!

Я – беларус! І хоць сягоння

яшчэ малы, але скажу:

Я родам з племя непакорных

І прад бядой не задрыжу!

{movie}Якубкаў перфоманс – гэта верш Ніла Гілевіча “Я-Беларус”|right|9730{/movie}





Паўлінка зь Нью Ёрку спявае песню пра імбрык.

{movie}Песьня Імбрыка. Паўлінка|right|9757{/movie}

Уладзік, 3 гады. “Сонца-сонейка”



Мама Марыя: “На жаль, ніхто з нашых сваякоў не размаўляе па-беларуску, мы не маем магчымасці наведваць беларускамоўны садок, але адной з мэтаў, якія мы ставім перад сабой у выхаванні сыночка, – каб ён разумеў, любіў і паважаў родную мову. Таму мы шмат чытаем яму па-беларуску, набываем дыскі з мультамі ды песнямі. У свае тры гады Ўладзік ужо шмат ведае беларускіх песенек і вершыкаў”.

{movie}Ўладзік, 3 гады. “Сонца-сонейка”|right|9732{/movie}



Стэфанія Падкарытава, 6 год. Казка “Асцярожны пасланец”

Мама Лізавета: “Стэфа вельмі любіць слухаць казкі, песні і розныя апавяданні на беларускай мове. Ужо з чатырох годзікаў Стэфа пачала нам пераказваць даволі вялікія тэксты. Што было дзіўна, прозу запамінала лягчэй, чым вершы. Зараз слухае больш складаныя творы Г.Х. Андэрсана, В.Гаўфа, аўдыядыскі па гісторыі Беларусі. Можа гэта рана для яе узросту, але яна вывучыўшы на памяць апавяданні ці казку, патрабуе нешта новае”.

{movie}Стэфанія Падкарытава, 6 год. Казка.|right|9733{/movie}



Антон Харлап,4 гады. Верш А. Прохарава “Мышка і кіска”

“Антону 4 гады, ён любіць будаваць з канструктара розную тэхніку, маляваць ды, як усе дзеткі, слухаць казкі, вядома ж па-беларуску”, – распавядае мама Антона Ірына.

{movie}Антон, 4 гады. Вершык “Мышка і кіска”|right|9734{/movie}



Аліса Пінчук. “Дзед-барадзед”

Алісе толькі 2 годзікі, а ейная мама адзначае: “Мая пацерка спявае кожны дзень”. На 8 сакавіка Аліса выканала для мамы ў якасці падарунку дзіцячую песеньку “Дзед-барадзед”.

{movie}Аліса Пінчук спявае песеньку “Дзед-барадзед”|right|9716{/movie}

Цімоша. «Мілая матуля»



Цалкам расейскамоўны садочак № 211 Менску. Адно, што пашэнціла, выхавацелька Вольга Сяргееўна паводле адукацыі – настаўніца беларускай мовы і літаратуры. Цімоша вывучыў вершык для сваёй матулі, а не дзеля публічнай дэкларацыі.

Але нашая Вольга Сяргееўна, празнаўшы пра наш сакрэт, нечакана для Цімуліка(!), выклікала яго ў цэнтр. У сям’і, дзякуй Богу, ён – беларускамоўны. З усімі астатнімі ён штодня злёгку пераключаецца на замежную мову)).

Цімоху амаль 4 гады. Хлопец чытае верш Леаніда Пранчака «Мілая матуля»

{movie}Цімоша, “Мілая матуля”.|right|9667{/movie}

Каміла Ляўчук, 5 гадоў

Дзяўчынка вельмі хацела трапіць у тэлевізар. А мама ўсё здымае кагосьці іншага. І вось нарэшце з’явілася нагода.

{movie}Каміла, верш пра бабулю|right|9514{/movie}



Агата, кліп «Жабка».

Агатка яшчэ не размаўляе, аднак мама Аляксандра зняла з дачушкай кліп на беларускую песню «Жабка». А мы верым, што першыя словы Агаткі будуць на роднай мове.



{movie}Агата, кліп “Жабка”|right|9513{/movie}

Марцін Радзівіноўскі, група садка № 329

Тэатральную пастаноўку ў Міжнародны дзень роднай мовы правялі дзякуючы запалу выдатнага выхавальніка – Таццяны Валянцінаўна – у садку № 329 г. Менску. Удзельнікі з вялікім задавальненнем выканалі гэтую цудоўную песню. Марцін – самы высокі, у шэрый вопратцы.

{movie}Марцін Радзівіноўскі, “Цік-так ходзікі”|right|9413{/movie}



Ваня Мацяш

Натхняльнік папярэдняга выканаўцы, Алеся, – большы брацік Ваня. Школа і шматбор’е часу на ўлюбёную гітару амаль не пакідаюць. Шкада…{movie}Ваня Мацяш, “Простыя словы”.|right|9389{/movie}



Алесь Мацяш

Пакуль цікавых беларускіх кніжак на ўзрост Алеся вобмаль, дый атачэньне па-за хатаю пераважна расейскамоўнае, музыка – ці не адзіная галіна, якая безадказна дапамагае беларускамоўнаму выхаваньню. На відэа песьняру 2 гады.

Пераклад з беларускай на беларускую:

Гуляй, душа, гуляй,

хоць тут зусім ня рай,

але прынамсі родны край…

{movie}Алесь Мацяш спявае “Гуляй, гуляй, душа!”|right|9372{/movie}



Елісей Куўшынаў

Елісей спявае песню «Адліга» гурта «J:Морс».

{movie}Елісей Куўшынаў, “Адліга”.|left|9368{/movie}



Паўліна Бароўская

На конкурс нас натхніў відэаадказ на нашу акцыю «Дзеткі на Дзень роднай мовы», дасланы карыстальнікам «Youtube’у». У роліку дзяўчынка чытае тэкст беларускай калыханкі «Спі, дачушка, спі…». Дзяўчынку завуць Паўліна Бароўская. Яна жыве ў Горадні і ёй хутка будзе 3 гады, і таму яна гаворыць, што ўжо дарослая.

Паўліна вельмі любіць маляваць, ласавацца жэлейнымі цукеркамі ды гуляць са сваёй коткаю Франяю. Паўлінка наведвае беларускамоўны дзіцячы садок і частку вершыкаў прыносіць адтуль. Калыханку, што гучыць у роліку, яна пачула ад мамы, запомніла і сама папрасіла, каб яе запісалі на камеру.



{movie}чытае тэкст беларускай калыханкі «Спі, дачушка, спі…»|right|9299{/movie}

belsat.eu

Стужка навінаў