Ванэса Мэй дала канцэрт у Менску (Слайдшоў)


Сусветна вядомая скрыпачка і кампазітар Ванэса Мэй выступіла ў Менску ў Палацы Рэспублікі.

Belsat’s Slidely from Belsat TV on Slide.ly.

«Добры вечар. Вельмі радая зноў прыехаць у Беларусь. Я ўжо тут была. Вельмі хачу, каб усе, хто прыйшоў сёння ў гэтую залу, расслабіліся і атрымалі сапраўднае задавальненне ад выдатнай музыкі, якую мы ўсе для вас будзем выконваць», – прамовіла Ванэса Мэй са сцэны, выканаўшы першыя два творы.

Выступ артысткі суправаджаўся светлавым шоу і музычным падтрыманнем яшчэ некалькіх інструментаў: другой скрыпкі, ударнай ўстаноўкі, флейты, гітары, сінтэзатара, саксафона.

М.Л., belsat.eu

Фота БелаПАН

Стужка навінаў