Дар’я Домрачова – чэмпіёнка свету!


Беларуская біятланістка заваявала залаты медаль у мас-старце на Чэмпіянаце свету па біятлоне ў чэшскім НОвэ МнЕста.

12,5 кіламетраў трасы з чатырма агнявымі рубежамі Дар’я прайшла за 35 хв. і 54,5 сек. Сярэбраная прызёрка нарвежка Тура Бэрґер саступіла беларусцы 8,7 секунды. Полька Моніка Хойніш, якая заняла трэцяе месца, адстала на 27,6 сек.

У стральбе Дар’я Домрачава прамахнулася двойчы і зарабіла сабе адно штрафное кола. Беларуска Надзея Скардзіна фінішавала 26, адстаўшы ад чэмпіёнкі на 3 хв. 1,1 сек. з трыма штрафнымі коламі.

Залаты медаль Домрачавай – першая ўзнагарода беларусаў на гэтым чэмпіянаце.
На першым месцы ў медальным заліку ідзе Нарвегія з сямю залатымі і двума срэбранымі медалямі, пасля Францыя – адно золата і чатыры срэбра, замыкае тройку лідараў Украіна – адно золата, адно срэбра і тры бронзы.

Сёння ж адбудзецца і мужчынскі старт на 15 кіламетраў, на жаль, беларусы ў ім удзелу не бяруць.

У.Ш,belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары