Хадановіч: Трэба, каб імя Міхася Стральцова ведаў кожны сабака


У Менску адбываецца паэтычны фестываль у гонар паэта Міхася Стральцова.

„Беларуская паэзія – жывая, і, насуперак жаданню яе муміфікатараў ды музіфікатараў, яна актыўна развіваецца і якасна, і колькасна”. Гэтак кажа літаратар Андрэй Хадановіч – адзін з арганізатараў паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце”. Фэст праходзіць другі раз і даказвае, што Хадановіч мае рацыю.

Імпрэзу падзялілі на дзве часткі – акадэмічнае чытанне вершаў і рытмічны паэтычны слэм, які прайшоў у форме конкурсу. Яго пераможцам стаў Віктар Жыбуль – ён уразіў публіку экспрэсіяй і гульнёю словаў.

У акадэмічных чытаннях возьмуць удзел паэты не толькі нашыя, але і замежныя – з Нямеччыны, Швецыі ды Эстоніі.

У суботу “Вершы на асфальце” працягнуцца выступам нямецкай паэткі Ані Кампан. Таксама адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу маладых літаратараў імя Максіма Танка і выступіць гурт “Тонкіход”.

Іншыя тэмы: у Менск прывезлі 150 прадметаў польскай фаянсавай керамікі. Берлінскі міжнародны фестываль падыходзіць на канца.

М.Ч., belsat.eu

Стужка навінаў