Вынікі дня


https://youtu.be/2Iok43gq9c0
Калі вы прапусцілі штосьці важнае, альбо не маеце часу на прагляд усёй стужкі навінаў – кароткае падсумаванне падзеяў у Беларусі і свеце. Якім быў гэты дзень вачамі нашых журналістаў.

{movie}Вынікі дня (13.02.2013)|right|9160{/movie}
Няма праектаў

Грошы на інвестыцыі ёсць, не стае вартых фінансавання праектаў – прагучала на паседжанні Савету Міністраў – ад прэм’ера Міхаіла Мясніковіча. Задача – да першага сакавіка распрацаваць праграмы комплекснай мадэрнізацыі на кожным прадпрыемстве.

Чарнобыль пагражае?

Савецкае мінулае стварае небяспеку. На Чарнобыльскай АЭС абрынуўся дах і разбурылася частка сцяны паміж трэцім і чацвёртым энергаблокамі. Выцеку радыяцыі няма – супакойвае ўкраінскі бок і расследуе прычыны абвалу. Але французскія кампаніі эвакуявалі свой персанал з АЭС у мэтах бяспекі.

Ведайце, палітвязні ёсць

Беларускія хрысціянскія дэмакраты пры дапамозе ўлётак і банэраў змагаюцца за вызваленне палітзняволеных у Беларусі. Да кампаніі “Хваля салідарнасці” далучылася Аб’яднаная грамадзянская партыя і незалежны прафсаюз РЭП.

Урачысты Ватыкан

У Ватыкане адбыліся падвойныя ўрачыстасці. Першая – гэта пачатак Вялікага паста. Другая – праведзеная Папам Рымскім Бэнэдыктам XVI апошняя імша. Хто будзе пераемнікам пантыфіка, які ідзе ў адстаўку, застаецца пытаннем для каталіцкіх вернікаў, а таксама палітыкаў.

Пагроза? Страляй!

Ужываць зброю без папярэджання, калі ёсць пагроза жыццю сілавіка, – такую прывілею для працаўнікоў унутраных органаў хоча ўхваліць Казахстан. МУС краіны робіць рэмарку: брацца за зброю тыя будуць толькі ў пазаштатных сітуацыях.

М.Я., belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары