Ці ёсць у Беларусі бедныя чыноўнікі?


https://youtu.be/hRTUm02XD-c
Пра тое, хто колькі зарабляе і ці падобна ўсё гэта да сацыяльнай дзяржавы, у «Размове Мацкевіча» разважае блогер Віктар Малішэўскі.

Паводле госця праграмы, улады Беларусі імкнуцца зрабіць так, каб заробкі грамадзянаў моцна не адрозніваліся. Аляксандр Лукашэнка на студзеньскай прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў беларускіх і замежных медыяў заявіў, што прыбыткі самых багатых мусяць перавышаць прыбыткі самых бедных не больш як у чатыры разы. Хоць у сусветнай практыцы эканамічна стабільнымі лічацца дзяржавы, у якіх гэты паказнік складае 5,5. Таму тое, чаго патрабуе прэзідэнт, хутчэй можна назваць «ўраўнілаўкаю».

{movie}Віктар Малішэўскі ў “Размове Мацкевіча”|right|9081{/movie}Знізіць расслаенне грамадства паводле ўзроўню прыбыткаў можна двума спосабамі: або падвышаць заробкі бедным, або паніжаць іх багатым. Беларусь, паводле госця праграмы, ідзе апошнім шляхам, хоць і не забараняе чыноўнікам мець дадатковыя прыбыткі – плюс да тых, што гарантуе ім дзяржава падчас займання на пасадзе.

Віктар Малішэўскі заўважае, што ўлады маюць выбар: дапамагаць або бедным, або чыноўнікам. У Беларусі робіцца апошняе. «Сацыяльную дзяржаву можа сабе дазволіць толькі вельмі багатая краіна, пакуль не стане беднаю. У нас яе і не было ніколі», – гаворыць блогер.

Свае словы ён ілюструе прыкладам. Апошнім часам у інтэрнэце з’явілася мноства абвестак пра збор грошай на лячэнне дзяцей за мяжою. У сацыяльнай дзяржаве такога быць не можа, тут усім гарантуецца медычная дапамога. Пры гэтым, адзначае Малішэўскі, Беларусь зарабляе грошы на платных аперацыях замежнікам, але не накіроўвае заробленых такім чынам сродкаў на лячэнне сваіх дзяцей: «Вось вам і пераразмеркаванне! Вельмі дзіўнае… Куды яны [грошы] ідуць, незразумела».

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары