Мікалай Аўтуховіч: Чатыры гады ў няволі



Валкавыскі прадпрымальнік, ветэран афганскай кампаніі і дэмакратычны актывіст адзначае сумную гадавіну. 8 лютага 2009 года ён быў зняволены на 5 гадоў і два месяцы.

Яго вінавацілі ў спробе забойства з гранатамёту кіраўніка Гарадзенскай вобласці. Абвінавачванне развалілася і ад крымінальнай справы засталіся толькі пяць патронаў, якія нібыта незаконна захоўваў Аўтуховіч. Суддзям хапіла гэтага, каб асудзіць прадпрымальніка на вялізарны тэрмін.
{movie}”Афган”|left|9058{/movie}
Раней у 2006 годзе яго пасадзілі на тры гады і шэсць месяцаў з канфіскацыяй маёмасці. Аўтуховіча прызналі вязнем сумлення і пасля ўвядзення жорсткіх санкцыяў ЗША і ЕЗ яго разам з іншымі палітвязнямі выпусцілі, каб у хуткім часе пасадзіць ізноў.

Ваўкавыскі прадпрымальнік,неаднойчы праводзіў галадоўкі пратэсту. Самая доўгатэрміновая – трохмесячная галадоўка ў 2009-м – ледзьве не каштавала яму жыцця. «Белсат» у 2009 годзе зняў фільм пра ветэранаў афганскай кампаніі, у якім узяў удзел Мікалай Аўтуховіч. Гэты ды іншыя фільмы даступныя ў нашым фільмавым архіве.

У.Ш.,belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары