У Магілёве адбываецца адная з першых у Беларусі выязная выстава прыалтарнага жывапісу і скульптураў 17–18 стагоддзяў, якая прыехала з менскага Музею старажытнабеларускай культуры.
АНТОН АСТАПОВІЧ, ГІСТОРЫК, КУЛЬТУРОЛАГ:
„Я тут гляджу, вельмі шмат палескіх абразоў прадстаўлена. Асабліва цёпла на сэрцы, я замілоўваюся менавіта палескай школай, наіўнай народнай школай пісьма абразоў”.
{movie}Агляд падзеяў культуры (07.02.2013) |right|9033{/movie}
У сталіцы экспанаты можна паглядзець строга паводле запісу, але магілёўцам неймаверна шчасціць – наведаць выставу можа кожны. Ды на свае вочы пабачыць абраз маці Божай Бялыніцкай – уніяцкую копію цудатворнай іконы. І сапраўды ўнікальны экспанат.
СВЯТЛАНА СТРОГІНА, МУЗЕЙ МІКАЛАЯ МАСЛЕННІКАВА:
„Для нас, магілёўцаў, самы каштоўны экспанат – гэта фрагмент манументальнай фрэскі з царквы Раства Багародзіцы, які датуецца 1799 годам”.
Іншыя тэмы: юбілейная выстава-кірмаш кніжак у Менску, выстава арт-праектаў Уладзіміра Цэслера.
Адэля Дубавец, belsat.eu