За памылкі чыноўнікаў адказваюць грамадзяне


Ірына Гайдэль з малым сынам ад 2005 года жыве ў дзяржаўнай кватэры. Дамову на карыстанне з жылля заключылі на безтэрмінова, аднак віцебскія чыноўнікі ўжо пасля падпісання дамовы ператварылі дзяржаўную кватэру ў службовую.

Паводле ўказу прэзідэнта заселенае памяшканне нельга так проста зрабіць службовым, таму райвыканкам заявіў спадарыні Гайдэль, што дамову падпісалі памылкова. «Памылка» сур’ёзная, бо атрымліваецца, што сем гадоў таму памылілася ўся адміністрацыя першамайскага раёну Віцебску. У судзе на пытанне маці, хто мусіць адказваць за памылкі чыноўнікаў, далі ўпэўнены адказ – вы.
{movie}”Маю права” (урывак)|right|8971{/movie}
Райвыканкам, відавочна, не хвалюе, што высяляць Ірыну давядзецца на двор. А значыць, яна не зможа забяспечыць сыну належных умоваў жыцця і яе пазбавяць матчыных правоў. Разам з гэтым мясцовыя ўлады раяць Ірыне Гайдэль не скардзіцца, маўляў, будзе горш.

Тым часам юрыст гарвыканкаму, за пасярэдніцтвам якой падпісалі дамову, заяўляе, што спадарыня Гайдэль не мела права подпісу на момант заключэння дамовы. Паводле праваабаронцаў, такіх выпадкаў могуць быць тысячы, проста мала хто асмельваецца заявіць пра бяспраўе чыноўнікаў.

Больш падрабязна пра гэтую ды іншыя тэмы – ў праграме «Маю права». Кожную сераду а 20:30 і на нашым сайце.

belsat.eu
https://youtu.be/_nSNoEw3rhs

Глядзі таксама
Каментары