Алесь Бяляцкі: Мяне абшукалі з галавы да ног


Спецслужбы шукалі ў праваабаронцы прадметы і дакументы, якія маюць дачыненне да справы аб масавых закалотаў 19 снежня.

Спадар Бяляцкі лічыць, што гэта фармальная падстава да ператрусаў, бо праваабаронцы ў палітычнай кампаніі выбараў прэзідэнта ўдзельнічалі толькі ў якасці назіральнікаў і ніводнай палітычнай сілы не падтрымлівалі.

“Цяпер ідзе хваля ціску на грамадзянскую супольнасць, у тым ліку і на праваабаронцаў. Ператрусы прайшлі ў офісе БХК, на кватэрах Алега Гулака, Алены Танкачовай, Алега Волчака”, – нагадвае Алесь Бяляцкі. Усё гэта робіцца з мэтаю паралізаваць дзейнасць праваабаронцаў, упэўнены Алесь Бяляцкі. Кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” гаворыць, што дасягнуць гэтай мэты ўлады наўрад ці здолеюць: “Пакуль мы знаходзімся на свабодзе, мы будзем выконваць свае праваабарончыя функцыі”.

Нагадаем, учора працаўнікі КДБ правялі ператрусы ў офісе праваабарончага цэнтру “Вясна”, а таксама у кватэры і на лецішчы кіраўніка арганізацыі, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага. Яны забралі адзін ноўтбук і старыя паперы, што датычаць дзейнасці арганізацыі. Алесь Бяляцкі праходзіць у справе аб масавых закалотах 19 снежня ў якасці сведкі.

belsat.eu

Стужка навінаў