Якіх вынаходніцтваў чакаеце ад беларускіх вучоных?


Вельмі патрэбная новая выбарчая сістэма, кажуць беларусы.

27 студзеня, у апошнюю нядзелю месяца, беларускія навукоўцы адзначылі сваё прафесійнае свята. У сувязі з нагодаю карэспандэнты БелаПАНу пацікавіліся ў мінакоў на менскіх вуліцах, якіх адкрыццяў яны чакаюць ад беларускіх вучоных?

Некаторыя з апытаных мелі завышаныя патрабаванні: дом на Месяцы, вечны рухавік, дыван-самалёт ды нябачную шпаргалку. Па адказах шмат каго з менчукоў можна меркаваць таксама, што беларусы вельмі хочуць доўга жыць, бо жадалі б распрацоўкі медычных прэпаратаў, якія б працягвалі жыццё.

Менчукі чакаюць ад навукоўцаў таксама практычных развязанняў у некаторых сферах. Напрыклад, жыхары сталіцы хацелі б распрацоўкі новай тэхнікі для ўборкі снегу, а таксама распрацоўкі выбарчай сістэмы, каб Беларусь «магла заняць дастойнае месца ў свеце».

{movie}Якіх вынаходніцтваў чакаеце ад беларускіх вучоных? |right|8822{/movie}

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў